На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца кароткатэрміновыя дажджы, навальніцы і тэмпература на 3-6 градусаў ніжэй за кліматычныя нормы, паведамляе БелТА са спасылкай на Гідрамет.

У аўторак — кароткатэрміновыя дажджы, у некаторых раёнах навальніцы з парывістым ветрам. Ноччу +8-13°C, днём — +15-21°C.

У Мінску чакаецца +16—18°C

У сераду, 10 ліпеня, таксама амаль паўсюду дажджы, днём месцамі навальніцы. Днём +14-20°C, у Мінску — +15—17°C.

У чацвер таксама дажджы і +15-22°C. У Мінску +17—19°C

У пятніцу, 12 ліпеня, кароткатэрміновыя дажджы. Ноччу +5-12°C. Днём будзе +13-20°C, толькі па паўднёвым захадзе да +21-22°C. У Мінску +15—17°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0