Журналіст Юрый Дудзь зняў дакументальны фільм «Беслан. Памятай» пра тэракт у школе ў Беслане, які адбыўся ў 2004 годзе. Фільм апублікаваны на ютубканале «вДудь».

«У гэтым выпуску мы пакажам людзей, якія працягваюць жыць нармальным жыццём, як бы моцна па іх гэты тэракт не ўдарыў. Мы пакажам, што Беслан — гэта не толькі кашмар 2004 года, але і вельмі моцныя людзі, якія ўжо паўтара дзесяцігоддзя вядуць гераічную барацьбу за сваё здароўе і шчасце», — сказаў Юрый Дудзь, прадстаўляючы фільм.

1 верасня споўнілася 15 гадоў з дня тэракту ў Беслане, у выніку якога загінулі больш за 330 чалавек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0