Суд Мінскага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да начальніка жыллёва-камунальнага ўпраўлення ААТ МАПІД, які абвінавачваўся ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, паведамляюць Мінск-навіны.

Абвінавачаны ў некалькі прыёмаў прыняў ад дырэктара «Атэкпрама» ў якасці хабару матэрыяльныя каштоўнасці на 39,6 тысяч рублёў

Судом яму прызначана пакаранне ў выглядзе 6 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, а таксама правядзеннем юрыдычна значных дзеянняў, тэрмінам на 5 гадоў.

У даход дзяржавы з мужчыны будзе спагнаная сума ўзбагачэння ў памеры больш за Br36 тыс.

Прысуд, вынесены 26 жніўня, у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0