Фота з сайта Прэсбола

Фота з сайта Прэсбола

У таварыскай сустрэчы, што прайшла ў Кардыфе, зборная Беларусі па футболе мінімальна саступіла Уэльсу з лікам 0:1. Адзіны гол забіў Дэніэл Джэймс.

Учора таксама ў нашай групе прайшлі два матчы. Нямеччына ў гасцях перамагла Паўночную Ірландыю 2:0, а Нідэрланды разграмілі Эстонію 4:0.

Нямеччына — 12 (5 гульняў), Паўночная Ірландыя — 12 (5), Нідэрданды — 9 (4), Беларусь — 3 (5), Эстонія — 0 (5).

У кастрычніку беларусы дома згуляюць з Эстоніяй і Нідэрландамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0