Фота з сайта Звязды
Мадэрнізацыю Нацыянальнага аэрапорта Мінск плануецца завяршыць у 2020 годзе. Пра гэта распавёў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў у інтэрв'ю газеце «Рэспублiка».
«Плануем у наступным годзе завяршыць. Гэта дазволіць забяспечыць камфортнае знаходжанне пасажыраў у аэрапорце, акрамя таго, неабходна ў найбліжэйшы час прыступаць да будаўніцтва новага тэрмінала. Што тычыцца першай узлётна-пасадачнай паласы, то мы плануем пачаць яе рамантаваць і завяршыць усе працы ў наступным годзе. Яна мае патрэбу ў рамонце. Зараз робім праект», — сказаў Кухараў.
0
0
0
0
0
0