Дачка фігуранта справы MH17 Уладзіміра Цэмаха заявіла, што яе «настойліва папрасілі» не афішаваць месцазнаходжанне бацькі, піша РБК.
«Пакуль што настойліва папрасілі на гэтую тэму [месцазнаходжання Цэмаха] памаўчаць. І ён [прасіў], і ведамствы, якія займаюцца дзяржаўнай бяспекай. Рэкамендацыі такіх людзей не варта ігнараваць», — заявіла Марыя Леўчанка-Цэмах.
Жанчына не пацвердзіла інфармацыю пра вяртанне Цэмаха на тэрыторыю акупаванага Данбаса.
0
0
0
0
0
0