У амерыканскім штаце Вірджынія вавёрка адвяла жанчыну да свайго параненага дзіцяці. Пра гэта піша Independent.

20 верасня Ція Паўэл патэлефанавала ў паліцыю горада Пуласкі і паведаміла пра гэта. Паводле яе слоў, каля парку Ківаніс да яе падбегла вавёрка і пацягнула яе за нагу. Жанчына пайшла за звярком і выявіла ваверчанятка з пашкоджанай лапкай.

Паўэл заўважыла, што непадалёк хаваўся кот, які ў любы момант мог напасці на вавёрак. Тады яна патэлефанавала сяброўцы і ў паліцэйскі ўчастак. Паліцыя апрацавала ваверчаняці лапу і дапамагла жывёлам забрацца на дрэва.

«Варта падзякаваць Ціі і яе сяброўцы Жасмін! Калі б Ція не прыслухаліся да інстынкту, усё магло скончыцца зусім па-іншаму», — падкрэслілі прадстаўнікі паліцыі Пуласкі.

Чытайце таксама:

Пяцёра ваверчанятаў заблыталіся хвастамі і патрапілі ў смяротную пастку. Але людзі іх выратавалі

Як у Германіі ваверчанят ратуюць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0