Паліцыя галандскага горада Утрэхт арыштавала злодзея разам з яго папугаем. Фатаграфія з птушкай-арыштантам з'явілася ў Instagram-акаўнце ведамства.

Прадстаўнікі паліцыі распавялі, што ў чацвер, 26 верасня, выехалі на выклік аб крадзяжы ў краме. Ім удалося арыштаваць злодзея на месцы. На плячы ў злачынца сядзеў папугай.

Калі злодзея разам з яго гадаванцам даставілі ў ізалятар, праваахоўнікі зразумелі, што ў іх няма ні клеткі, ні свабоднай камеры для птушкі. Параіўшыся з затрыманым, яны пасадзілі папугая ў камеру да яго гаспадара. Для птушкі прынеслі ваду і белы хлеб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0