Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы ў Акадэміі кіравання зноў раскрытыкаваў сітуацыю ў школах, піша БелТА.

«У школе павінен быць парадак. Узгадайце тыя часы, калі жудасна было ўявіць, што цябе выключаць са школы. А зараз што? Гэтага нават няма. Сёння настаўнік з вучнем сядзіць нагу за нагу і курыць. І распавядаюць — сорамна нават казаць. Вось у што мы ператвараем школу», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на ​​пытанні слухачоў акадэміі.

На думку кіраўніка краіны, школа — гэта асаблівае месца ў жыцці чалавека. «Гэта храм, гэта больш чым царква. Ты прыйшоў туды атрымаць веды. Школа — гэта аснова асноў. Таму глядзіце, каб быў парадак, гэта таксама адно з галоўных пытанняў», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0