Аляксандр Лукашэнка асабіста правёў у аэрапорце прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса, які завяршыў свой афіцыйны візіт у Беларусь, піша БелТА

Кіраўнікі дзяржаў цёпла развіталіся, падвялі вынікі візіту.

Праз літаральна некалькі хвілін кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваўся з афіцыйным візітам у Казахстан. Напярэдадні ў Нур-Султан ўжо прыбыла прадстаўнічая беларуская дэлегацыя: бізнэсмены, кіраўнікі прадпрыемстваў, міністры, кіраўніцтва ўрада. Яны прымаюць удзел у дзелавых і афіцыйных мерапрыемствах.

Кіраўнік Беларусі правядзе ў Нур-Султане перамовы з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Лідары краін на сустрэчы ў вузкім і шырокім складах абмяркуюць развіццё міждзяржаўных адносін з акцэнтам на пашырэнне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0