У «Камсамольскай праўдзе» з'явілася інфармацыя пра тое, што міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыляцеў на юбілей жонкі, а пасля нібыта зноў вярнуўся ў Германію, дзе быў з візітам. 

У «Нашай Нівы» ўзнікла пытанне: а за чый рахунак мог быць здзейснены такі пералёт? Мы звярнуліся па каментар у МЗС. 

Як адказаў прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз, гісторыя агулам не адпавядае рэчаіснасці. 

«А хто такое ўвогуле сказаў, што ён некуды лятаў? Працоўны візіт у Германію скончыўся 22 кастрычніка, назад ён не лятаў, пра сканчэнне візіта паведамлялася афіцыйна. Цяпер жа міністр у Казахстане», — сказаў Глаз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0