62 чалавекі загінулі, у выніку пажару ў пасажырскім цягніку ў Пакістане. Пра гэта ў чацвер паведаміў тэлеканал Geo TV.

Паводле тэлеканала, пажар адбыўся, калі цягнік ехаў з Карачы ў Равалпіндзі ў паўднёвай частцы правінцыі Пенджаб. Прычынай узгарання стаў выбух газавага балона, які перавозіў адзін з пасажыраў. 

Большасць людзей загінулі, спрабуючы выскочыць з ахопленых агнём вагонаў.

Згарэлі тры вагоны. У дадзены момант пажар ліквідаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0