Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

«На гэтым тыдні ў Беларусі ўсталявалася анамальна цёплае надвор'е. У вялікія выходныя тэмпература паветра таксама будзе вышэй за кліматычную норму», — сказалі БелТА ў Белгідрамеце.

У чацвер, 7 лістапада, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай па поўначы краіны мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Уначы +2—8, днём — +7—13. У Мінску — +8—10.

У пятніцу днём будзе пераважна без ападкаў. Ноччу +1—7, пры праясненнях — да мінус 2 градусаў. Днём +7—13. У Мінску — +8—10.

У суботу, 9 лістапада, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень чакаецца +6—12, у паўднёвых раёнах — +13—15.

У нядзелю, 10 лістапада, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём — +9—15. У Мінску — +11—13.

У панядзелак, 11 лістапада, кароткачасовыя дажджы. Днём будзе 5-12 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0