Сёння апублікавана адпаведная пастанова Міністэрства абароны. Колькасць такіх зон павялічылася з 80 да 318. Цалкам абгрунтавана і правільна дададзеныя зоны над прадпрыемствамі хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці (нумары зон 119-134), базамі захоўвання нафтапрадуктаў (135-163), буйнымі аб'ектамі энергетыкі - АЭС, ЦЭЦ, ГЭС, электрычнымі падстанцыямі (164-225).

З улікам сусветнага вопыту ўведзеныя забароненыя для палётаў зоны над папраўчымі калоніямі, турмамі і падобнымі ўстановамі МУС (230-277).

Таксама дададзеныя забароненыя зоны над МАЗ, ММЗ, БелАЗ, БМЗ (226-229), і тэлерадыёкампаніямі ў Мінску (297), Брэсце (311), Віцебску (317), Гомелі (318) і Магілёве (315).

З сённяшняга дня забараняюцца палёты авіямадэлей над будынкамі пасольстваў і консульстваў замежных дзяржаў у Беларусі (278-296, 298-310, 313, 316).

У дачыненні да пастановы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь пад авіямадэллю маецца на ўвазе лятальны апарат без чалавека на борце, кіраванне палётам якога магчыма толькі пры ўмове візуальнага кантакту з ім, а таксама некіравальны свабодналятаючы апарат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0