У маладзечанца ў двары дома па вуліцы Валынца скралі машыну. Міліцыя знайшла машыну і затрымала ўгоншчыка, піша Рэгіянальная газета.

«Опель Аскону» скраў 20-гадовы маладзечанец, каб прадаць яе на запчасткі. Аднак у вёсцы Лебедзева не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Там кінуў машыну і сышоў.

Падазраванага затрымалі дома. Спачатку даставілі ў міліцыю для разбіральніцтва. А потым адпусцілі. Цяпер ён пад падпіскай аб нявыяздзе і належных паводзінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0