Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў сераду падпісаў закон аб дэмакратыі і правах чалавека ў Ганконгу. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дома, піша tass.ru.

Ухваленая раней Кангрэсам ЗША заканадаўчая ініцыятыва патрабуе ад амерыканскай адміністрацыі рэгулярна даваць справаздачу перад заканадаўцамі пра сітуацыю ў гэтым спецыяльным адміністрацыйным раёне КНР і прадугледжвае магчымасць увядзення санкцый у дачыненні да асоб, якія, на думку Вашынгтона, нясуць адказнасць за парушэнне там правоў чалавека. Кітайскія ўлады раней выказалі ЗША рашучы пратэст у сувязі з ухвалай законапраекта.

Акрамя гэтага, амерыканскі лідар падпісаў закон, «які забараняе экспарт спецыялізаванага паліцэйскага абсталявання з ЗША ў Ганконг» — каб амерыканскія спецсродкі для разгону дэманстрантаў не выкарыстоўваліся мясцовымі праваахоўнікамі.

Па словах Трампа законы ўводзяцца «ў надзеі, што лідары і прадстаўнікі Кітая і Ганконга змогуць мірна ўрэгуляваць свае рознагалоссі, што прывядзе да доўгатэрміновага міру і росквіту для ўсіх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0