Жыхар Воранаўскага раёна прыехаў на лячэнне ў адну з гродзенскіх бальніц і за дзень здзейсніў два крадзяжы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў абласной міліцыі.

У здзяйсненні крадзяжоў падазраецца 39-гадовы мужчына. У першы ж дзень ён абакраў суседа па палаце.

«78-гадовы пенсіянер пакінуў у тумбачцы грошы. На нейкі час ён адлучыўся з палаты, а, вярнуўшыся, выявіў прапажу», - распавялі ў міліцыі.

Падазраванага ўстанавілі. Высветлілася, што ён мае дачыненне яшчэ да аднаго злачынства. У гэты ж дзень мужчына скраў ровар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0