president.gov.ua

president.gov.ua

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што хоча падключыць амерыканскі бок да абмеркавання пытання аб вяртанні Крыма ў склад Украіны. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Адзінай праблемай, як лічыць кіраўнік Украіны, з'яўляецца тое, што ён пакуль не можа знайсці пляцоўку для абмеркавання гэтага пытання.

«Мяне таксама хвалюе, што Крым нідзе не фігуруе на перамовах», — прызнаўся Зяленскі.

На яго думку, пра паўвостраў ніхто не кажа ўжо на працягу шасці гадоў, нібы гэтай тэмы не існуе. У сувязі з гэтым ён хоча звярнуцца па дапамогу да ЗША і зладзіць фармат перамоваў Украіна—Расія—ЗША.

«Я буду ўздымаць пытанне на сустрэчы ў нармандскім фармаце … Гэта наша тэрыторыя, мы хочам, каб яна вярнулася да нас», — сказаў на заканчэнне Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0