Беларусь сутыкнулася з дэфіцытам фінансавання будаўніцтва жылля ў бліжэйшыя два гады. Пра гэта гаворыцца ў запыце Нацыянальнага банка Беларусі на адрас камерцыйных банкаў, піша tut.by.

- У сувязі з дэфіцытам крэдытных рэсурсаў для фінансавання праграмы жыллёвага будаўніцтва на 2020-2021 гады просім даць удакладненыя звесткі пра планаваныя аб'ёмы крэдытавання будаўніцтва (рэканструкцыі) жылля ў 2020 і 2021 гадах, - гаворыцца ў лісце рэгулятара.

У лістападзе стаўкі па камерцыйных крэдытах на куплю або будаўніцтва нерухомасці знізіліся да 12—13,18% гадавых, Гэта адбылося на фоне зніжэння стаўкі рэфінансавання. Аформіць крэдыт можна ў шасці банках. Ад 18 лістапада «Прыёрбанк» спыніў выдачу крэдытаў на набыццё нерухомасці на агульных умовах (засталіся толькі крэдыты па партнёрскіх праграмах і для ільготнікаў па ўказе № 240, па якім будуюцца асноўныя катэгорыі ільготнікаў, у тым ліку шматдзетныя сем'і і сілавікі).

Аб цяжкасцях з фінансаваннем будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай паведамлялася ў канцы 2018 года. У дадзеную праблему ўмешваўся Аляксандр Лукашэнка, які даручыў за 2019-2020 гады ліквідаваць чаргу і выйсці «на забеспячэнне шматдзетных сем'яў жыллём на працягу аднаго года».

Паводле афіцыйных звестак, у краіне на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў стаяць прыкладна 37 тысяч шматдзетных сем'яў.

Урад абяцае ліквідаваць чаргу цягам наступных двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0