Самы вядомы чэшскі пісьменнік, які нарадзіўся ў Чэхаславакіі, але вось ужо больш за сорак гадоў жыве ў Францыі, прыняў грамадзянства Чэхіі.

Кундэра быў пазбаўлены грамадзянства ўладамі сацыялістычнай Чэхаславакіі ў 1979 годзе, а ў 1981 годзе атрымаў грамадзянства Францыі. Ён застаўся французскім грамадзянінам нават пасля развалу ЧССР і стварэння Чэшскай рэспублікі. З тых часоў Кундэра неаднаразова прыязджаў у Чэхію, аднак заўсёды рабіў гэта інкогніта.

У пасольстве растлумачылі. што дакумент аб прыняцці ў грамадзянства ўручыў Кундэры пасол Чэхіі ў Францыі Пётр Друлак. У інтэрв'ю газеце Pravo дыпламат расказаў, што Кундэра пагадзіўся прыняць чэшскі пашпарт пасля таго, як у мінулым годзе яму прапанаваў гэта падчас асабістай сустрэчы ў Парыжы прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш. Пасол таксама выказаў здагадку, што на пазіцыю Кундэры паўплывала нядаўняе святкаванне ў Чэхіі яго 90-гадовага юбілею.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0