Не менш як 17 чалавек загінулі на Філіпінах з-за тайфуну «Цісой», паведамляюць інфармагенцтвы.

Шкода, нанесеная стыхіяй сельскай гаспадарцы, ацэньваецца мясцовымі ўладамі ў $15,7 млн. Каля паўмільёна чалавек былі эвакуіраваныя.

Міжнародны аэрапорт Маніла ў аўторак быў зачынены 12 гадзін.

«Цісой» з'яўляецца дваццатым тайфунам, які абрынуўся на Філіпіны у бягучым годзе. Хуткасць яго ветру дасягае 150 км/г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0