У «Тузіне гітоў» перамагла новая песьня «IQ-48» на верш клясыка беларускай песьні Міхала Анемпадыстава «Сьвя-тло ў цемры». Яе запісалі ў Беластоку для складанкі А.Памідорава «Дыхаць!». Прадусэр заўважыў, што «Сьвятло» — галоўны гіт кружэлкі.

Міхал Анемпадыстаў (на фота) наведаў летась канцэрт «IQ-48» у «Рэактары», а празь некалькі дзён прапанаваў новы верш музыкам. «Песьня пазытыўная і аптымістычная, — кажа вакаліст «ай-к’ю» Саша Ракавец, — яна нам пакаціла».

Песьня набрала ў слухачоў гіт-параду 495 галасоў. Гэта рэкорд музычнага сэзону «ТГ».

Цяпер «IQ-48» працуе над новым гітом — песьняй «Ляцець на ўсход», зробленай у дуэце з Алесем Лютычам —вакалістам «:B:N:».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?