Пра гэта расказаў сёння журналістам старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, піша БелТА.

«Кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб падрыхтоўцы спецыяльнага закона аб амністыі з нагоды 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта заданне будзе выконваць Вярхоўны суд разам з Міністэрствам унутраных спраў», - распавёў Валянцін Сукала.

Паводле яго слоў, будучы дакумент па сваім аб'ёме будзе параўнальны з законам аб амністыі, прынятым да 75-годдзя вызвалення Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0