Зміцер Дашкевіч і Яўген Афнагель ад імя моладзевых арганізацый звярнуліся з заклікам выйсці на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі палітвязняў і Яні Паляковай у дзень прыезду Бэніты Ферэры-Вальднэр.
Камісар па замежных сувязях і палітыцы суседства ЕС Беніта Ферэра-Вальднэр прыязджае ў Мінск 12 сакавіка.
На думку Дашкевіча і Афнагеля, гэта кулуарныя перамовы з дыктатарам, якія не прынясуць сапраўдных пераменаў.
Дашкевіч і Афнагель заклікаюць запатрабаваць ад уладаў спынення палітычных рэпрэсіяў, сапраўднай лібералізацыі і выканання ўмоваў Еўрапейскага Саюзу.
Акцыя мае адбыцца 12 сакавіка а 18-й гадзіне.
0
0
0
0
0
0