У міліцыю звярнуўся жыхар сталічнага шматпавярховіка. Ён распавёў, што цягам паўгода ў яго знікаюць гаршкі з раслінамі. 

Для добраўпарадкавання пад'езда ён ставіў кветкавыя кампазіцыі на падваконніку. Калі адтуль знік керамічны гаршчок з кактусамі, мужчына не надаў гэтаму значэння. Але праз паўгода сітуацыя паўтарылася. Гэтым разам мінчук звярнуўся ў міліцыю.

Міліцыя хутка высветліла асобу мужчыны. Ім аказаўся 57-гадовы прыбіральшчык. Расліны ён краў для таго, каб вырошчваць дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0