Чытач autogrodno.by падзяліўся відэазапісам скандальнага выпадку на польска-беларускай мяжы паблізу пункта пропуску ў Кузніцы. Там сітуацыя напалілася настолькі, што жанчына ўзяла камень і не давала нецярплівым кіроўцам улазіць у чаргу.
Але, хтосьці на Nissan усё ж вырашыў, што намеры жанчыны не сур'ёзныя і ўклінаваўся — у адказ у машыну паляцеў цяжкі камень.
Мяркуючы па каментарах за кадрам, аўтар відэа таксама не хацела стаяць у агульнай чарзе, але пасля эпізоду з каменем перадумала.
0
0
0
0
0
0