Залаты запас Беларусі за 2019 год вырас да 42,2 т (залатога эквівалента), паведамляе БелТА.

За мінулы год залаты запас вырас на 1 т (на 1 студзеня 2019 года гэты паказчык складаў 41,2 т).

Залаты запас — гэта каштоўныя металы ў выглядзе банкаўскіх зліткаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Нацыянальнага банка і якія з'яўляюцца часткай Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0