Жыхарка Полацка атрымала ў сацыяльнай сетцы паведамленне ад сяброўкі, у якім тая прасіла дапамагчы з купляй абутку. Па словах жанчыны, яна ўжо нагледзела неабходныя абноўкі, але ўзніклі праблемы з карткай. З-за гэтага немагчыма аплаціць тавары, паведамляе абласная міліцыя.

Палачанка, не здагадваючыся, што кантактуе з махлярамі, адказала, што на яе картцы сродкаў няма, але ёсць у мужа. Як толькі жанчына адправіла неабходныя зламыснікам фота, з рахунку мужчыны была спісана сума ў 2282 рублі. Пасля гэтага пацярпелая звярнуўся па дапамогу ў міліцыю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0