welt.de

welt.de

Суд Багдада асудзіў 30-гадовага журналіста Мунтазера аль‑Зэйдзі, які шпурнуў чаравікі ва ўжо былога прэзідэнта ЗША Джорджа Буша, на тры гады турэмнага зняволення.

Мунтазер аль‑Зэйдзі рабіў журналістам на тэлебачанні, сусветна вядомым стаў пасля таго, як на прэс‑канферэнцыі Буша ў снежні 2008 года ў Багдадзе шпурнуў у яго чаравікі.

Адвакаты журналіста назвалі працэс палітычным. Праўда, максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле (напад на кіраўніка замежнай дзяржавы падчас афіцыйнага візіту) — 15 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0