Прэм'ер Дзяржрады КНР Лі Кэцян прыбыў у горад Ухань, дзе адбылася ўспышка новага тыпу каранавіруса.

Лі Кэцян прыбыў ва Ухань па даручэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна для інспекцыі і кантролю работ па барацьбе з эпідэміяй.

Адзначаецца, што прэм'ер таксама наведаў хворых і медыкаў.

Паводле звестак на 26 студзеня, агульная колькасць заражаных на тэрыторыі мацерыковага Кітая дасягнула 2744, з іх 80 памерлі, у цяжкім стане знаходзяцца 137 чалавек, і толькі дваіх выпісалі з бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0