Лідары апазіцыйных палітычных партый прэзентавалі працэдуру абрання адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары — 2020.

Заявілі пра ўдзел у будучай гонцы з абраннем адзінага кандыдата старшыня АГП Мікалай Казлоў, сустаршыня БХД Павел Севярынец, кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч, самавылучэнка, хрысціянская дэмакратка Вольга Кавалькова.

Апроч іх, падумваюць заявіцца на праймерыз прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук, кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук, блогер Сяргей Ціханоўскі. Самі ж прэзідэнцкія выбары пройдуць не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Таксама раней пра ўдзел у выбарах заявілі кіраўнік «Народнай грамады», кандыдат на выбарах-2010 Мікалай Статкевіч, экс-дэпутат Ганна Канапацкая, сустаршыня «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, кіраўнік БСДГ Сяргей Чэрачань, старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч і, безумоўна, Аляксандр Лукашэнка.

Юрась Губарэвіч

Юрась Губарэвіч

Вольга Кавалькова

Вольга Кавалькова

Мікалай Казлоў

Мікалай Казлоў

Павел Севярынец

Павел Севярынец

Аляксей Янукевіч

Аляксей Янукевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?