Студэнт БНТУ з Ірана, у якога выявілі каранавірус, а таксама тыя, хто кантактаваў з ім і цяпер знаходзіцца ў інфекцыйнай бальніцы, адчуваюць сябе здавальняюча, распавяла tut.by прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Прадстаўнік Мінздароўя адзначыла, што кантакты першага ўзроўню на сённяшні дзень не пацвярджаюць вірус, праводзяцца яшчэ даследаванні.

— Цяпер ідзе актыўнае тэставанне аналізаў усіх прадстаўнікоў БНТУ — студэнтаў і выкладчыкаў. Пакуль што ўсе вынікі адмоўныя. Пацыент з Ірана і тыя, хто быў шпіталізаваны з ім у інфекцыйную бальніцу, адчуваюць сябе здавальняюча, — распавяла Юлія Барадун.

28 лютага Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў Беларусі пацверджаны першы выпадак захворвання каранавірусам. Тэсты паказалі яго наяўнасць у аднаго са студэнтаў з Ірана. Ён вучыцца ў БНТУ і жыве на здымнай кватэры. Разам са студэнтам былі шпіталізаваны яго дзяўчына, яе бацькі і сястра. Акрамя таго, у бальніцу трапілі 26 аднагрупнікаў хлопца і 7 выкладчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0