Каранцін у Кіеве праз каранавірус уводзіцца 12 сакавіка, у сувязі з гэтым будуць забароненыя масавыя мерапрыемствы і закрыты школы. Пра гэта заявіў мэр Кіева Віталь Клічко на сваёй старонцы ў фэйсбуку, піша «РБК-Украіна».

Клічко адзначыў, што ў Кіеве не зарэгістравана ніводнага выпадку захворвання каранавірусам.

«Каб прадухіліць магчымае распаўсюджванне захворвання каранавірусам, улады сталіцы зацвердзілі план супрацьэпідэмічных мер і абмежаванняў. Хоць у Кіеве пакуль не зарэгістраваны ніводны выпадак захворвання каранавірусам, мы вырашылі не чакаць і засцерагчы жыхароў горада. Прэвентыўныя меры ў Кіеве ўводзім з 12 сакавіка», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0