У Белдзяржуніверсітэце навучальны працэс ідзе ў штатным рэжыме, на каранцін не закрыты ніводны факультэт ВНУ. Пра гэта «Мінск-навінам» паведамілі ў прэс-службе БДУ.

На дадзены момант навучанне ва ўніверсітэце ажыццяўляецца згодна з раней зацверджанымі планамі. ВНУ працуе ў штатным рэжыме.

У прэс-службе ўстановы дадалі, што рашэнне аб закрыцці на каранцін прымае Міністэрства аховы здароўя. Дзейнічаць у БДУ будуць па іх рэкамендацый.

Нагадаем, 12 сакавіка некаторых студэнтаў БДУ шпіталізавалі для тэставання на наяўнасць каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0