Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У суботу, 14 сакавіка, ноччу на захадзе, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-22 м/с, — паведамілі sb.by у Рэспубліканскім гідраметцэнтры.

У многіх раёнах кароткачасовыя ападкі (дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег). На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -4…+2 (месцамі 0…+6), на працягу дня паніжэнне да -1…-5.

У наступныя двое сутак ападкаў стане менш, аднак начныя тэмпературы будуць апускацца ў Беларусі да -10°С.

У нядзелю, 15 сакавіка, днём пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу парывы ветру ​​да 14 м/с, на ўсходзе месцамі да 15-18 м/с. Уначы ад -4 да -9, днём ад -1 на паўночным усходзе да +7 на паўднёвым захадзе краіны.

У панядзелак, 16 сакавіка, ападкаў не чакаецца. Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с, днём парывы ​​да 14 м/с. Уначы -2…-8, на паўднёвым усходзе да -10, днём па краіне ад +5 на паўночным усходзе да +13 на паўднёвым захадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0