У сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі па каранавіруснай інфекцыі ў свеце, упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама адмяняе міжнародныя, рэспубліканскія, абласныя, раённыя, гарадскія і іншыя спартыўна-масавыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей і падлеткаў, паведамляе Рэгіянальная газета.

Забарона на правядзенне будзе дзейнічаць ад 16 сакавіка да 6 красавіка.

Таксама ў гэты перыяд адмяняюцца спартыўныя мерапрыемствы і вучэбна-трэніровачныя зборы з удзелам замежных спартсменаў у Гродзенскай вобласці і выезды спартсменаў і каманд з Гарадзенскай вобласці для ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах за мяжой.

Гэтыя абмежаванні не тычацца спартыўна-масавых мерапрыемстваў сярод дарослага насельніцтва.

Абмежаванні з’яўляюцца прафілактычнымі і носяць часовы характар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0