Gpk.gov.by

Gpk.gov.by

З 00.00 16 сакавіка па 24.00 30 сакавіка па літоўскім часе ўведзена забарона на ўезд замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Літву, паведамляе Памежны камітэт.

Выключэнне складаюць кіроўцы і члены экіпажаў, якія ажыццяўляюць камерцыйныя і (або) міжнародныя грузаперавозкі, асобы, якія маюць права на пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы, асобы, якія карыстаюцца імунітэтам і прывілеямі ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах ад 1961 г. i Венскай канвенцыяй аб консульскіх зносінах ад 1963 г., а таксама асобы, якія служылі ў вайсковых частках НАТА і краін НАТА, персанал, які іх абслугоўвае, і члены іх сем'яў.

Усе яны могуць перасякаць мяжу толькі ў аўтадарожных пунктах пропуску «Мядзінінкай» (з беларускага боку «Каменны Лог») і «Райгардас» («Прывалка»). Пункты пропуску ў аэрапортах і марскім порце працягваюць функцыянаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0