УЕФА з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі плануе перанесці фінал Лігі чэмпіёнаў 27 чэрвеня, а фінал Лігі Еўропы 24 чэрвеня, паведамляе Marca.

У аўторак праходзіць відэаканферэнцыя з удзелам кіраўнікоў УЕФА, на якой закрануты пытанні правядзення ўсіх еўрапейскіх спаборніцтваў ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса.

Раней не былі дагуляныя ўсе матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Як раней паведаміла на сваім афіцыйным сайце Нарвежская футбольная асацыяцыя, чэмпіянат Еўропы па футболе, які павінен быў стартаваць у сярэдзіне чэрвеня, перанесены з 2020 года на 2021 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0