Тэст на каранавірус гульца канадскага клуба Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) «Атава» даў станоўчы вынік. Пра гэта паведамляе прэс-служба каманды.

Імя хакеіста не афішуецца. Адзначаецца, што ў гульца былі сімптомы захворвання, выкліканага каранавіруснай інфекцыяй. Цяпер хакеіст ізаляваны і знаходзіцца на каранціне. Гэты выпадак стаў першым у НХЛ.

Пра вынік тэсту паведамлена ўсім, хто знаходзіўся ў цесным кантакце са спартсменам.

У Канадзе пацверджана 313 выпадкаў захворвання. Найбольш — у правінцыях Антарыа (140), Альберта (56) і Квебек (39).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0