Сёння, 25 сакавіка, у Ляанэ-Талінскай цэнтральнай бальніцы памёр першы пацыент з каранавірусам у Эстоніі, пацвердзіў Postimees прэс-сакратар медыцынскай установы.

Пацыенту было 83 гады. Як удакладнілі ў Дэпартаменце здароўя, памерлая 83-гадовая жанчына была шпіталізавана ў Ляанэ-Талінскую цэнтральную бальніцу 20 сакавіка. У пацыенткі была хранічная сардэчна-сасудзістая хвароба.

Учора ў лабараторыях было пацверджана 35 выпадкаў заражэння каранавірусам, агулам каранавірус дыягнаставаны ў Эстоніі ў 404 чалавек. Усяго праведзена 4809 тэстаў. За мінулыя суткі было зроблена 768 тэстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0