У студзені 2018 беларусаў Адама Бяляцкага і Мікіту Валадзько прысудзілі да турэмных тэрмінаў у Польшчы за акцыю ў Асвенціме, падчас якой хлопцы зарэзалі ягня. Пасля апеляцыі тэрміны трохі скарацілі. У выніку Бяляцкаму прысудзілі 1 год зняволення, а Валадзько — 8 месяцаў.
Чытаць. «Гэта ж крута было!» — беларусы, якіх асудзілі за акцыю ў Асвенціме, пакуль на волі
Адам Бяляцкі расказаў «Нашай Ніве», што яму дагэтуль удаецца пазбегнуць турэмных кратаў.
Аднак яго кампаньён па акцыі ўсё ж адбыў свой тэрмін у польскай турме. Мікіта Валадзько кажа, што выйшаў на свабоду паўтара месяца таму.
Мікіта Валадзько, фота Радыё Свабода
«Зараз Вялікі пост, які я выконваю, таму не жадаю ўспамінаць гэты цяжкі час. Але магу сказаць толькі, што ў турме было зусім не салодка», — расказаў «Нашай Ніве» Мікіта Валадзько.
Па словах Валадзько, Адама Бяляцкага, які знаходзіцца ва Украіне, шукае польская паліцыя.