Найгоршы этап пандэміі каранавіруса ў Нью-Ёрку, магчыма, ззаду, заявіў у панядзелак губернатар штата Нью-Ёрк Эндру Куома, паведамляе «Радыё Свабода».

Падчас штодзённага прэс-брыфінгу ён паведаміў, што ўдалося «ўзяць пад кантроль распаўсюджванне інфекцыі». Мяркуючы па ўсім, «горшае ззаду нас, калі мы будзем працягваць дзейнічаць разумна», сказаў губернатар.

У той час, як колькасць памерлых у штаце ад COVID-19 перавысіла 10 тысяч чалавек, колькасць смяротных выпадкаў пачала зніжацца, колькасць пацыентаў, шпіталізаваных з дыягназам COVID-19, таксама пайшла на спад. Губернатар лічыць, што амаль поўнае спыненне эканамічнай актыўнасці, закрыццё школ і ўніверсітэтаў, каранцінныя меры дапамаглі стрымаць распаўсюд каранавіруса.

Адначасова Эндру Куома паведаміў пра тое, што ён сумесна з губернатарамі шасці суседніх штатаў рыхтуе план паступовага аднаўлення працы фірмаў і прадпрыемстваў. Дэталі плана пакуль невядомыя, але ён пачне ажыццяўляцца толькі пасля маштабнага тэставання жыхароў штатаў з тым, каб атрымаць яснае ўяўленне аб узроўні заражэнняў. Не выключана, што першымі да працы змогуць вярнуцца перахварэлыя COVID-19 і тыя, хто атрымалі імунітэт да гэтай інфекцыі. Нічога не гаворыцца пра тое, калі гэты план пачне ажыццяўляцца.

Штат Нью-Ёрк з'яўляецца сусветным лідарам па колькасці заражэння каранавірусам. Па стане на 13 красавіка там 195 тысяч хворых, 10 тысяч памерлі (у Іспаніі 170 тысяч хворых, у Італіі 159 тысяч) 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0