Па стане на раніцу 14 красавіка ў Беларусі зарэгістравалі 3281 чалавека з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі (рост +362). З іх шпіталізаваны 2444 чалавекі, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
57 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата ШВЛ.
Памерлі 33 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Праведзена 71 875 тэстаў, задзейнічана 17 лабараторый.
0
0
0
0
0
0