У Беларусі — 3281 выпадак, фота Надзеі Бужан

У Беларусі — 3281 выпадак, фота Надзеі Бужан

Паводле звестак на 9.00 раніцы, агульная колькасць выпадкаў складае 2 000 231 чалавек, паведамляе Сусветная метрыка.

Колькасць загінулых пацыентаў — 126 757, вылечыліся — 484 640 чалавек. За ўчорашні дзень захварэлі 74 тысячы чалавек. 

Лідзіруе па колькасці выпадкаў ЗША — 614 тысяч выпадкаў (26 тысяч памерлі), прычым у штаце Нью-Ёрк 203 тысячы выпадкаў (10,8 тысяч памерлі), у Нью-Джэрсі — 68,8 тысяч (2800 памерлі).

У Іспаніі 174 тысячы выпадкаў (18,2 тысячы памерлых), Італіі — 162,5 тысячы (21 тысяча памерлых), Францыі — 143 тысячы, Германіі — 132 тысячы.

Праўдападобна, што колькасць хворых на каранавірус у свеце значна большая. Напрыклад, у краінах Афрыкі і Паўдневай Амерыкі колькасць тэстаў сімвалічная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0