Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У чацвер — ападкі, у асноўным дождж. Вецер раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны парывісты, удзень па поўначы моцны парывісты. Ноччу 0..+6°С, максімальная днём +8..+14°С, па поўдні да +17°С, паведамляе pogoda.by.

У Мінску — +8-10°С.

Атмасферны ціск уначы і раніцай будзе падаць, днём слаба расці.

17-18 красавіка надвор'е будуць вызначаць халодныя і няўстойлівыя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з Батнічнага заліва.

У пятніцу мокры снег і дождж. Ноччу і раніцай па поўначы на ​​асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер месцамі, пераважна па паўночным усходзе, моцны парывісты. Ноччу -3..+4°С, максімальная днём +6..+13°С. У Мінску +6..+8°С.

18 красавіка, у суботу, мокры снег. Вецер паўночна-заходні парывісты. Ноччу -4..+1°С, максімальная днём +4..+11°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0