Тэлеканал Fox News сцвярджае, што «нулявы пацыент», з якога пачалася пандэмія, працаваў у лабараторыі вірусалогіі ва Ухані.

Паводле «шматлікіх крыніц» Fox News, нібыта дасведчаных аб дзеяннях кітайскіх уладаў на ранніх стадыях пашырэння інфекцыі, новы вірус мае натуральнае паходжанне. З-за парушэння правілаў тэхнікі бяспекі ім была інфікаваная практыкантка лабараторыі вірусалогіі ва Ухані, якая затым заразіла свайго маладога чалавека. Гэты мужчына, паводле Fox News, прынёс інфекцыю на адзін з мясцовых рынкаў, адкуль пасля і пачалося маштабнае пашырэнне новага каранавіруса.

Тэлеканал адзначае, што, паводле яго інфармацыі, дзейнасць названай лабараторыі была накіравана на тое, каб «прадэманстраваць роўнасць Кітая са Злучанымі Штатамі ці нават перавагу над імі ў выяўленні вірусаў і барацьбе з імі». Пры гэтым крыніцы Fox News сведчаць, што з'яўленне віруса не было вынікам распрацоўкі біялагічнай зброі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0