Аляксандр Лукашэнка 25 красавіка падчас рэспубліканскага суботніка высадзіў дрэвы і выказаў сваё меркаванне аб практыцы правядзення такіх арганізаваных працоўных мерапрыемстваў, паведамляе БелТА.

— Суботнік — гэта тое добрае, што мы ўзялі з таго перыяду і не толькі. Вось уся ідэалогія. Нічога не выкідваць. Шануем сваю гісторыю, бяром найлепшае. Ну і актуалізуем на фоне сённяшніх падзей, — сказаў Лукашэнка.

Пасадка дрэў, дадаў Лукашэнка, гэта ўнёсак у экалогію, клопат аб прыродзе.

«Вы заўважылі, а некаторыя Telegram-каналы, з-за якіх мы парымся кожны дзень, — а дарма — гэтага не заўважылі: я калісьці сказаў, што Ён [Гасподзь] убачыў, што мы пачварна ставімся да экалогіі, да ладу жыцця, які ў нас зусім не адпавядае тым крытэрам, якія павінны быць, і ўдарыў нас па галаве. Таму мы спрабуем калі не выраўнаваць сітуацыю, то хаця б абараніць сябе і сваіх блізкіх гэтымі крокамі», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0