Напісаць ў газэту вымусіла радасная навіна. У Горадні нарэшце ў тралейбусах — аўтобусы пакуль расейскамоўныя — пачулася беларуская мова. Агучвае прыпынкі прыемны мужчынскі голас на добрай мове. Пры мне адны пасажыры хвалілі, адзін дзівіўся: «вот опять мова зазвучала». Адмоўнага пачуць не прыйшлося.

Калі я вяртаюся ў Горадню і еду ў свой мікрараён на «тралейбусе з магнітафонам», то адчуваю: я — дома, бо чую родную мову. Пра «беларускамоўнасьць» тралейбусаў гаворыць палова гораду. Нават далёкія ад вялікай і малой палітыкі людзі кажуць, што трэба, каб «усё было па-беларуску», асабліва ў заходнебеларускай Горадні. Усё залежыць ад нас...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?