Забароны на наведванне лясоў будуць знятыя па ўсёй краіне ў найбліжэйшы час, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

«Дажджы, што прайшлі ў апошнія дні, стабілізавалі сітуацыю з ляснымі пажарамі. Разлічваем, што ў найбліжэйшы час забароны на наведванне лясоў будуць знятыя па ўсёй краіне», — сказалі ў прэс-службе.

Абмежаванні на дадзены момант дзейнічаюць у пяці раёнах Беларусі, у тым ліку ў трох раёнах Мінскай вобласці (Барысаўскім, Валожынскім і Пухавіцкім) і двух раёнах Гомельскай (Жыткавіцкім і Лельчыцкім).

Забароны ўжо знялі на ўсёй тэрыторыі Гродзенскай, Магілёўскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0