Чэмпіянат Англіі, перарваны ў сакавіку з-за пандэміі каранавіруса, можа аднавіцца 12 чэрвеня. Сёння прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан прадставіць у парламенце дарожную карту выхаду краіны з каранціну.

Чакаецца, што будзе прынята рашэнне аднавіць спартыўныя, у тым ліку футбольныя, турніры ў наступным месяцы, калі дазволіць эпідэміялагічная сітуацыя.

Рэстарт АПЛ запланаваны на 12 або 13 чэрвеня, каманды пачнуць трэніроўкі з 18 мая.

Таксама было заяўлена пра аднаўленне іспанскай лігі з 12 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0